«Белтэлекам» на ENERGY EXPO: інавацыі для разумных і экалагічных гарадоў

З 7 па 10 кастрычніка ў Мiнску пройдзе XXIX Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Ключавой падзеяй дзелавой праграмы стане міжнародная выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» – ENERGY EXPO, на якой «Белтэлекам» прадставіць свае інавацыйныя рашэнні.

Маштабная экспазіцыя ENERGY EXPO – галоўная пляцоўка для экспертных сустрэч і дэманстрацыі найноўшых дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, прамысловасці, экалогіі, аўтаматызацыі, электронікі і аховы навакольнага асяроддзя.

«Белтэлекам», як флагман лічбавага тэлекамунікацыйнага рынку, зробіць акцэнт на праектах, якія ўжо сёння фарміруюць не толькі тэхналагічнае, але і экалагічнае аблічча нашых гарадоў.

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін:

– Для «Белтэлекама» ENERGY EXPO – гэта больш за выставу; тут фармуюцца трэнды і абмяркоўваюцца праекты, якія вызначаюць далейшае развіццё энергетычнай і экалагічнай сфер. Нам важна быць у цэнтры гэтага дыялогу, каб аператыўна рэагаваць на запыты рынку і прапаноўваць тыя рашэнні, якія будуць запатрабаваны заўтра. Як тэхналагічны партнёр мы гатовы забяспечыць лічбавы фундамент для трансфармацыі гэтых галін.

Цэнтральным элементам экспазіцыі «Белтэлекама» стане сетка электразарадных станцый Evika! Праект, які стартаваў у 2022 годзе, дэманструе ўпэўненую дынаміку: па ўсёй краіне працуюць ужо больш за 230 ЭЗС, а да канца 2025 года іх колькасць перавысіць 300. На сённяшні дзень Evika! займае другое месца ў краіне па маштабах інфраструктуры для электрамабіляў.

Для зручнасці карыстальнікаў распрацаваны сайт evika.by і дадатак Evika!, даступны ў Google Play і AppStore. Сэрвіс дапамагае не толькі знайсці бліжэйшую станцыю на інтэрактыўнай карце і пракласці да яе маршрут, але і аплачваць сесіі, адсочваць гісторыю аперацый, а таксама выкарыстоўваць опцыі «Забраніраваць» і «Стаць у чаргу».

Наведвальнікі выстаўкі змогуць даведацца аб праектах для разумных гарадоў, у ліку якіх «Відэакантроль», «Відэааналітыка», «Відэадамафон», а таксама аб самых папулярных паслугах для бізнесу і насельніцтва. Спецыялісты гатовы пракансультаваць па ўсіх пытаннях і абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва.

Каманда кампаніі «Белтэлекам» чакае сустрэчы з гасцямі і ўдзельнікамі ENERGY EXPO!

Месца правядзення: Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).

Час працы: 7-9 кастрычніка з 10:00 да 18:00, 10 кастрычніка – з 10:00 да 14:00.

Больш навін і фотасправаздач з мерапрыемства – у нашым тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе галоўных падзей!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-na-energy-expo-inavacyi-dlya-razumnykh-i-ekalagichnykh-garadou