Мінская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

22.10.2025 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі г. Минска будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мінск (Камуністычная) абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, РВ Сталіца.

22.10.2025 з 10.30 да 16.30 на тэрыторыі Нясвіжскага раёна будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Баранавічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, рэгіянальнага пакета тэлепраграм, РВ Радыё МІР, Баранавічы ФМ, Relax FM.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/minskaya-voblasc-raboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya-498