Графік прамых тэлефонных ліній у лістападзе

Паважаныя абаненты!

У лістападзе 2025 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 1 лістапада – дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Белакурскі Эдуард Анатольевіч;
  • 8 лістапада – намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч;
  • 15 лістапада – намеснік Генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч;
  • 22 лістапада – першы намеснік Генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
  • 29 лістапада – намеснік Генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Заліўка Андрэй Аляксандравіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры званку на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-listapadze-3