Сустракайце новую паслугу «Відэадамафон» ад «Белтэлекам»

Новы ўзровень камфорту ад "Белтэлекам". Знаёмцеся з новай паслугай - «Відэадамафон»!

«Відэадамафон» прыйшоў на змену традыцыйнаму, вядомаму ўсім дамафону, прапанаваўшы карыстальнікам пашыраны функцыянал. Цяпер не трэба падыходзіць да трубкі! Паслуга дазваляе:

• убачыць госця на экране смартфона;
• адкрыць дзверы з любога месца;
• праглядаць гісторыю выклікаў за 7 дзён;
• ствараць пін-коды для сяброў і кур'ераў і многае іншае.

«Відэадамафон» уяўляе сабой сучасную сістэму кантролю доступу. Цяпер адкрыць дзверы пад'езда можна не толькі з дапамогай дамафоннай ці тэлефоннай трубкі, але і праз мабільнае прыкладанне. Пры гэтым не абавязкова знаходзіцца дома, наведвальніка можна бачыць на экране смартфона або планшэта і размаўляць з ім выдалена.

Паслуга прызначаная, у першую чаргу, для жыхароў шматкватэрных дамоў вышынёй 9 паверхаў і больш. Новыя кліенты могуць падключыць «Відэадамафон» як асноўную паслугу, а існуючыя – у дадатак да любой з базавых паслуг «Белтэлекама». Для карыстання сэрвісам неабходна ўстанавіць мабільны дадатак і прайсці аўтарызацыю па рэквізітах доступу. Адно падлучэнне (адзін камплект рэквізітаў) адчыняе адначасовы доступ да паслугі з пяці мабільных прылад.

Кошт складзе 5 рублёў у месяц, а для карыстальнікаў пакетаў паслуг "ЯСНА" ўсяго 2,5 рубля.

Камфорт і бяспека зараз даступныя кожнаму!

За падключэннем і падрабязнай кансультацыяй звяртайцеся ў офісы продажу або тэлефануйце па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/sustrakayce-novuyu-paslugu-videadamafon-ad-beltelekam