У Светлагорскай раённай газеце "Светлагорскія навіны" выйшла публікацыя пра адкрыццё крамы BeltelecomShop

Кампанія "Белтэлекам" з 2021 года прапануе абанентам купляць тэхніку ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Даступная купля і праз Інтэрнэт-краму. 

Цяпер у тых жыхароў Светлагорска, якія аддаюць перавагу традыцыйнаму шопінгу, з'явілася магчымасць выбіраць тэхніку вядомых брэндаў у новай краме. Шырокі асартымент і выгадныя ўмовы-безумоўны плюс для пакупнікоў. Гэта 14-я ў краіне і 3-я ў Гомельскай вобласці крама тэхнікі.

Падрабязнасці і фота глядзіце на сайце газеты ў матэрыяле карэспандэнта Людмілы Ярэц.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/u-svetlagorskay-rayonnay-gazece-svetlagorskiya-naviny-vyyshla-publikacyya-pra