Камфортна і даступна: «Белтэлекам» адкрыў 15-ую фірмовую краму BELTELECOMshop
РУП «Белтэлекам» працягвае актыўна развіваць фірмовую сетку продажаў і пашыраць сваю прысутнасць у рэгіёнах. 6 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыты новы гандлёвы аб'ект BELTELECOMshop. Гэта ўжо 15-я лакацыя ў краіне, другая ў Магілёўскай вобласці і першая ў горадзе Бабруйску!
Цырымонія адкрыцця стала для мясцовых жыхароў сапраўдным святам. Павіншавалі бабруйчан з гэтай падзеяй генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Віталь Уласевіч, дырэктар Магілёўскага філіяла «Белтэлекам» Андрэй Чорны, начальнік Бабруйскага вузла электрасувязі Аляксандр Бабцоў, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Бабруйскага выканаўчага камітэта Алена Семянчук.
– «Белтэлекам» прадастаўляе вялікую колькасць паслуг. Кірунак рознічнага гандлю стаў адным з самых дынамічных і для нас, і для нашых абанентаў. Безумоўна, мы павінны даць магчымасць людзям прыйсці ў зручнае месца, паглядзець асартымент тавараў, заключыць дамову, пракансультавацца. Таму для Бабруйска, які з'яўляецца буйным горадам, пашырэнне кропак прысутнасці вельмі важнае, – падкрэсліў Аляксей Івашкін.
Фармат BELTELECOMshop выходзіць за межы класічнага офіса продажаў. У першую чаргу, гэта ўніверсальная пляцоўка, якая прапануе шырокі спектр сучасных лічбавых паслуг і багаты выбар тэхнікі ад вядучых айчынных і замежных вытворцаў. Прычым абаненты кампаніі могуць набыць тавары на выгадных умовах – у растэрміноўку да 24 месяцаў.
Сёння жыхарам і карпаратыўным кліентам Бабруйска даступны больш за 100 сучасных паслуг, самыя запатрабаваныя з якіх безлімітны інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне, «Відэакантроль» для шматкватэрных і прыватных дамоў. Добра зарэкамендавала сябе паслуга «Відэадамафон», якая зусім нядаўна з'явілася ў партфоліё «Белтэлекама», расце папулярнасць анлайн-кінатэатра «Ого!Кіно».
BELTELECOMshop – гэта наступны крок у развіцці экасістэмы паслуг кампаніі «Белтэлекам». Тут заўсёды можна атрымаць пісьменную кансультацыю і абраць менавіта тое, што трэба!
Запрашаем жыхароў Бабруйска наведаць новы BELTELECOMshop па адрасе: прасп. Будаўнікоў, 58 (ГЦ «Спектр»). Час працы: панядзелак – нядзеля з 10:00 да 20:00.