У Гомельскім філіяле рэалізаваны чарговы этап праекта «Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў»

У рамках праекта «Прафарыентацыйныя экскурсіі - прафесіі нашых бацькоў» Гомельскі філіял правёў для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА» Сярэдняя школа №73 г. ГомеляУ Гомельскім філіяле рэалізаваны чарговы этап праекта «Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў» аглядную экскурсію, якая распавядае аб прафесіях галіны сувязі.

Школьнікі наведалі экспазіцыю гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі Гомельскага філіяла, дзе прадстаўлены: тэлеграфны апарат Морзэ (самы каштоўны экспанат), тэлефонныя апараты і іншая тэхніка. Работнікі філіяла распавялі дзецям гісторыю развіцця сувязі ў Гомельскай вобласці. Навучэнцы ўбачылі і сучаснае абсталяванне, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, Тэлефанія, іншыя сэрвісы). Таксама хлопцы азнаёміліся з умовамі актыўнага адпачынку пасля працы на прадпрыемстве і наведалі трэнажорную залу філіяла. 

У офісе продажаў школьнікаў азнаёмілі з паслугамі, сэрвісамі і тэхнікай у растэрміноўку ад кампаніі «Белтэлекам». Таксама дзеці паўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне па бяспецы ў сетцы Інтэрнэт. Школьнікі атрымалі новыя веды аб прафесіях у галіне сувязі, пазітыўныя эмоцыі і прыемныя прызы ад кампаніі «Белтэлекам».


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/u-gomelskim-filiyale-realizavany-chargovy-etap-praekta-prafaryentacyynyya