Міністр сувязі і інфарматызацыі наведаў Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам"
Сёння ў Гомелі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі наведаў нядаўна адкрыты офіс продажаў «Белтэлекам» і пагутарыў з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў філіяла.
Дырэктар філіяла Сяргей Дзям'янчык правёў экскурсію па мадэрнізаваным офісе, распавёў аб новых падыходах да працы з абанентамі і ў цэлым да арганізацыі кліенцкага сэрвісу. Сяргей Дзям'янчык адзначыў, што асаблівая ўвага пры праектаванні офіса была ўдзелена стварэнню даступнага асяроддзя жыццядзейнасці для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.
Кірыл Залескі азнаёміўся з арганізацыяй рабочых працэсаў, ацаніў сучасныя эрганамічныя ўмовы працы, а таксама ўсе меры, накіраваныя на стварэнне камфортнай атмасферы для супрацоўнікаў і абанентаў кампаніі «Белтэлекам».