«Мая Беларусь»: атмасфера выставы і яркiя моманты ў нашым фотарэпартажы

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО расчыніла свае дзверы грандыёзная выстава «Мая Беларусь». Гэта знакавая падзея зноў аб'яднала пад адным дахам перадавыя тэхналогіі, навуковыя дасягненні і багатую культурную спадчыну нашай краіны.

У гэтым годзе экспазіцыя поўнасцю абноўлена і здзівіць нават тых, хто наведваў яе ў мінулым. Напомнім, год таму на выставе пабывалі больш за 400 тысяч чалавек, што пацвярджае не толькі велізарную цікавасць, але і маштабнасць падзеі.

На выстаўцы прадстаўлены ключавыя галіновыя экспазіцыі: «Рухавік эканомікі», «Разумнае земляробства», «Навука і інавацыі», «Прагрэсіўная медыцына», «Спартыўны Алімп», «Тэхналогіі бяспекі», «Энергія для жыцця». Асобная прастора знаёміць з турыстычным патэнцыялам і культурнай спадчынай рэгіёнаў Беларусі.

«Белтэлекам», як вядучы аператар сувязі і лічбавых паслуг, прымае актыўны ўдзел у выставе і прэзентуе свае інавацыйныя рашэнні на калектыўным стэндзе «Фундамент трываласці».

Уваход вольны. Наперадзе – шмат выхадных дзён, і гэта выдатная магчымасць наведаць выстаўку ўсёй сям'ёй.

Месца правядзення: Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, вул. Паўліны Мядзёлкі, 24.

Час працы: удакладняйце тут.

А пакуль прапануем акунуцца ў атмасферу выставы і ўбачыць яе яскравыя моманты ў нашым фотарэпартажы з месца падзей.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/maya-belarus-atmasfera-vystavy-i-yarkiya-momanty-u-nashym-fotarepartazhy