Як не стаць ахвярай кіберзлачынца? Пароль - гэта ключ ад вашага лічбавага жыцця
Каб не стаць ахвярай кіберзлачынца важна ведаць асноўныя правілы стварэння і захоўванні надзейных пароляў.
Чаго варта пазбягаць:
- паўтарэння сімвалаў або простых паслядоўнасцяў (напрыклад, 12345, qwerty).
- выкарыстання біяграфічных дадзеных - імя, даты нараджэння, мянушкі гадаванца. Гэтую інфармацыю лёгка знайсці ў сацсетках.
- захоўвання пароляў на паперы або ў адчыненых файлах на кампутары.
- аўтазахавання ў браўзэры - гэта зручна, але небяспечна, асабліва калі прыладай могуць скарыстацца іншыя.
Як стварыць бяспечны пароль?
- Выкарыстоўвайце розныя паролі для кожнага сэрвісу. Калі адзін акаўнт узламаюць, астатнія застануцца ў бяспецы.
- Стварайце складаныя камбінацыі з загалоўных і малых літар, лічбаў і спецыяльных сімвалаў (напрыклад, ! @ # $).
- Прыдумайце доўгую фразу-пароль, якую будзеце памятаць толькі вы. Напрыклад, «К0ф€_Утр0м_Вкусн@я!».
Адзіны бяспечны пароль - той, які ведаеце толькі вы і не можаце забыцца!
Беражыце сябе і сваіх родных ад падману!