У абанентаў ZALA Магілёўскай вобласці з'явіўся новы тэлеканал

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце "Канапа ТБ" SMART ZALA для гледачоў Магілёўскай вобласці на 25-й кнопцы ў тэставым рэжыме пачалося вяшчанне "2-га гарадскога канала".

У эфіры "2-га гарадскога канала" прадстаўлены тэлесерыялы, лепшыя фільмы розных жанраў, займальныя дакументальныя стужкі і яркія забаўляльныя праграмы.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/u-abanentau-zala-magilyouskay-voblasci-zyaviusya-novy-telekanal