Графік прамых тэлефонных ліній у лютым

Паважаныя абаненты!

У лютым 2026 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 7 лютага – дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Белакурскі Эдуард Анатольевіч;
  • 14 лютага – намеснік Генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Заліўка Андрэй Аляксандравіч;
  • 21 лютага – дырэктар Мінскага філіяла Шынкарэвіч Уладзімір Мікалаевіч;
  • 28 лютага – намеснік Генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-lyutym-3