Сучасныя рашэнні ад "Белтэлекам" для бізнесу прадставілі ў Полацку

У Полацкім ЗВЭС нашы калегі на пасяджэнні Полацкага філіяла Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў прадставілі кіраўнікам горадаўтваральных прадпрыемстваў Полацкага рэгіёну сучасныя рашэнні ад "Белтэлекам" для бізнесу.

Сёння ў партфелі кампаніі "Белтэлекам " прадстаўлены шырокі пералік паслуг для бізнес-сегмента. Вобласць іх прымянення шырокая: у розных сферах, у бізнэсе любога маштабу новыя тэхналагічныя прадукты дазваляюць значна павышаць выніковасць.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра падключэнне сучасных тэлекамунікацыйных паслуг "пад ключ", пазнаёміліся з іх функцыяналам і рознымі сцэнарамі выкарыстання:
- Рэалізацыя сістэм відэаназірання ў рамках паслугі "Відэакантроль": https://www.beltelecom.by/business/videokontrol-business,
"Відэааналітыка": https://www.beltelecom.by/sites/default/files/content/doc/VideoAnalytic…,
Відэадамафон": https://www.beltelecom.by/private/video-intercom,
- Сучаснае рашэнне па тэлефанізацыі з выкарыстаннем хмарных тэхналогій: https://www.beltelecom.by/business/hosting/cloud-service,
- Пакетнае рашэнне па " Стварэнні і абслугоўванні лакальных сетак": https://www.beltelecom.by/business/additional-services/sozdanie-i-obsly…,
- Гатовыя хмарныя рашэнні для эфектыўнай працы бізнесу.

Прысутныя маглі задаць пытанні спецыялістам, даведацца характарыстыкі паслуг і, вядома, абмеркаваць напрамкі далейшай сумеснай працы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/suchasnyya-rashenni-ad-beltelekam-dlya-biznesu-pradstavili-u-polacku