Маштабаванне сеткі: у Гомелі адкрыты чатыры новыя ЭЗС Evika!
Сетка Evika! упэўнена расце ў рэгіёнах. У сакавіку ўведзены ў эксплуатацыю адразу чатыры новыя зарадныя станцыі ў горадзе Гомелі.
Цяпер жыхары і госці абласнога цэнтра могуць скарыстацца ЭЗС па наступных адрасах:
- вул. Валатоўская, 6: раз’ем Type 2;
- вул. Дзенісенка, 42А: раз’ем Type 2, кабель GB/T;
- вул. Жамчужная, 17: раз’ем Type 2, кабель GB/T;
- вул. Кірава, 149: раз’ем Type 2, кабель GB/T.
Дзякуючы пашырэнню сеткі зарадных станцый уладальнікі электрамабіляў атрымліваюць яшчэ больш магчымасцей для зручных паездак.
Галоўныя перавагі сеткі Evika! заключаюцца ў камфорце і бяспецы. Станцыі размяшчаюцца пераважна ў спальных раёнах, паблізу ад офісаў і бізнес-цэнтраў. Важным фактарам з’яўляецца тое, што кожная станцыя знаходзіцца пад кругласутачным відэакантролем.
Для зручнасці карыстальнікаў створаны сайт evika.by і мабільнае прыкладанне Evika! (даступна ў Google Play і AppStore). Карта ўсіх адрасоў зарадных станцый Evika! прадстаўлена на сайце evika.by.
Зараджайце электрамабілі хутка, зручна і бяспечна!
Кампанія «Белтэлекам» развівае сетку Evika! з 2022 года. За гэты час электразарадныя станцыі з’явіліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. У снежні 2025 года «Белтэлекам» атрымаў статус другога дзяржаўнага аператара па будаўніцтве і абслугоўванні зараднай інфраструктуры для электратранспарту. Сёння сетка аб’ядноўвае ўжо больш за 300 ЭЗС па ўсёй Беларусі.