«Белтэлекам» прапануе бізнесу прафесійнае рашэнне для арганізацыі Wi-Fi-доступу

Сёння наяўнасць Wi-Fi – гэта не проста бонус, а стандарт камфортнага адпачынку і эфектыўнай работы. «Белтэлекам» актыўна развівае сваю бесправадную інфраструктуру і прапануе комплексныя рашэнні па арганізацыі доступу да сеткі Інтэрнэт.

Па ўсёй краіне колькасць кропак Wi-Fi ад «Белтэлекам» ужо перавысіла 1 мільён. Спецыялісты кампаніі дапамагаюць гатэлям, кафэ, медыцынскім цэнтрам, аграсядзібам і спартыўным комплексам забяспечваць кліентам стабільнае злучэнне з выкананнем усіх патрабаванняў заканадаўства.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам даступна паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi». «Белтэлекам» створыць брэндаваную сетку з унікальнай назвай (SSID) кампаніі-заказчыка, а таксама партал аўтарызацыі з фірменнымі лагатыпамі, фонавымі выявамі і банэрамі. Партал аўтарызацыі стане дадатковым каналам камунікацыі з кліентамі: размешчаную тут інфармацыю пра акцыі, спецпрапановы або новыя паслугі гарантавана ўбачыць кожны карыстальнік пры падключэнні.

«Белтэлекам» арганізуе сетку Wi-Fi пад ключ з прадастаўленнем поўнага камплекта абсталявання або падключыць ужо наяўнае абсталяванне заказчыка да сістэмы аўтарызацыі РУП «Белтэлекам».

Мы прапануем лінейку тарыфаў, адаптаваную пад розныя задачы і маштабы бізнесу: «Базавы +», «Free WI-FI» і «Базавы Лайт +».

Азнаёміцца з умовамі аказання паслугі і пакінуць заяўку можна на сайце beltelecom.by, у офісах продажаў або па нумары 123.

Падключайце Wi-Fi для бізнесу ад «Белтэлекам»!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-prapanue-biznesu-prafesiynae-rashenne-dlya-arganizacyi-wi-fi-dostupu