«Белтэлекам» нагадвае: выконвайце правілы аховы ліній сувязі пры правядзенні работ
Сеткі электрасувязі пракладзены ва ўсіх раёнах і абласцях Беларусі. Штогод «Белтэлекам» уводзіць у эксплуатацыю тысячы кіламетраў сучасных валаконна-аптычных ліній сувязі, толькі за 2025 год пабудавана 5270 км ВАЛС. Гэтая маштабная інфраструктура з’яўляецца асновай надзейнай працы лічбавых сэрвісаў, а таксама гарантыяй таго, што кожны жыхар краіны і кожнае прадпрыемства змогуць заўсёды заставацца на сувязі.
Увесну традыцыйна пачынаюцца актыўныя работы па будаўніцтве і добраўпарадкаванні. «Белтэлекам» звяртае ўвагу: пры правядзенні работ важна строга выконваць Правілы аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь і абавязкова ўзгадняць з прадстаўнікамі філіялаў РУП «Белтэлекам» любыя земляныя работы, якія праводзяцца ў межах ахоўных зон ліній электрасувязі.
Для папярэджання пашкоджанняў ліній электрасувязі пры выкананні работ у межах ахоўных зон ліній электрасувязі неабходна*:
- Атрымаць пісьмовы дазвол на права вытворчасці работ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі ад філіяла РУП «Белтэлекам», у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі.
- Пасля атрымання дазволу не пазней як за трое сутак да пачатку выканання работ выклікаць на месца правядзення работ прадстаўніка структурнага падраздзялення РУП «Белтэлекам», у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзіцца лінія сувязі.
- Праінструктаваць работнікаў, якія праводзяць земляныя работы, аб выкананні патрабаванняў Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, аб мерах па забеспячэнні захаванасці ліній сувязі, бяспекі людзей, а таксама аб адказнасці за пашкоджанне ліній і збудаванняў сувязі.
- Выконваць земляныя работы толькі ў прысутнасці прадстаўніка прадпрыемства, у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі.
- У аварыйных выпадках да прыбыцця да месца аварыі прадстаўніка эксплуатацыйнай арганізацыі земляныя працы павінны весціся ручным спосабам пры дапамозе рыдлёвак, без рэзкіх удараў і без ужывання механізмаў і ўдарных прылад.
Патрэбна кансультацыя? Па пытаннях атрымання пісьмовага дазволу і выкліку прадстаўніка падраздзялення электрасувязі звяртайцеся па адзіным нумары 121.
Кабельныя лініі сувязі – гэта не толькі інтэрнэт і тэлебачанне, але і магчымасць атрымаць дапамогу ў экстранных сітуацыях. Памятайце: адзін пашкоджаны кабель можа пакінуць без сувязі тысячы абанентаў, сацыяльных аб’ектаў і арганізацый. Захаванне правіл – залог якаснай і бесперабойнай працы ўсіх лічбавых сэрвісаў.
Беражыце лініі сувязі!
* У адпаведнасці з патрабаваннямі п.п.16, 21, 24, 26.3 Правіл аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.