Увага! Выязны прыём грамадзян у Наваполацку з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"

16 красавіка бягучага года з 12.00 да 13.00 намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " Галашчоў Дзмітрый Анатольевіч правядзе прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам", у Наваполацкім участку электрасувязі па адрасе:

г. Наваполацк, вул. Я Коласа, 14-1 кабінет №108 (кабінет начальніка) з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне ў Наваполацку (80214) 750788.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (80214) 514585.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/uvaga-vyyazny-pryyom-gramadzyan-u-navapolacku-z-adnachasovym-padklyuchennem