Прызнанне майстэрства: філіялы «Белтэлекама» – на Рэспубліканскай дошцы Гонару

Напярэдадні Свята працы на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. Гэтае штогадовае мерапрыемства аб’ядноўвае калектывы і арганізацыі, якія дасягнулі выдатных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Сярод 53 пераможцаў, прызнаных лепшымі па выніках працы за 2025 год, дастойнае месца занялі два філіялы РУП «Белтэлекам» – Мінскі і Брэсцкі.

Уключэнне ў спіс лепшых – гэта высокая ацэнка працы тысяч нашых супрацоўнікаў і іх штодзённага ўкладу ў развіццё тэхналогій і забеспячэнне надзейнай сувязі.

Каментуючы гэтую важную падзею, першы намеснік Генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзь Мельнікаў падкрэсліў:

– Дзяржаўнае прызнанне вынікаў нашай працы – гэта высокі гонар і ацэнка дзейнасці ўсёй шматтысячнай каманды «Белтэлекама». Узнагарода з’яўляецца для нас магутным стымулам не спыняцца на дасягнутым, працягваць укараненне інавацый і павышаць якасць паслуг для кожнага абанента.

Дырэктар Мінскага філіяла Уладзімір Шынкарэвіч адзначыў:

– Наша праца перш за арыентавана на людзей. Сёння філіял прапануе больш за 100 сучасных сэрвісаў, якія напрамую ўплываюць на бяспеку і камфорт грамадзян. Наша важная місія – зрабіць лічбавае асяроддзе максімальна даступным, каб тэхналогіі дапамагалі ў штодзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці.

Кіраўніцтва і калектыў Брэсцкага філіяла падкрэсліваюць, што ганаровая ўзнагарода стала сведчаннем сталай працы над паляпшэннем якасці паслуг сувязі для жыхароў усёй Брэсцкай вобласці.

Залатая таблічка на Рэспубліканскай дошцы Гонару – гэта сімвал адказнай працы кожнага супрацоўніка і ўсяго калектыву прадпрыемства. Мы ганарымся высокай дзяржаўнай ацэнкай і віншуем калектывы з заслужанай узнагародай!

Напярэдадні 1 Мая віншуем нашу шматтысячную каманду прафесіяналаў і аднамыснікаў са Святам працы. Мы дзякуем кожнаму з вас за максімальную аддачу і адданасць абранай справе. Менавіта ваша адказнасць і майстэрства дазваляюць нам рэалізоўваць самыя смелыя праекты і быць лідарам галіны. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых працоўных перамог, якія прыносяць шчырую гордасць за нашу агульную справу!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/pryznanne-maysterstva-filiyaly-beltelekama-na-respublikanskay-doshcy-gonaru