Лічбавы камфорт і безбар’ернае асяроддзе: «Белтэлекам» адкрыў у Мінску абноўлены офіс для кліентаў

У прафесійнае свята – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» зрабіў падарунак жыхарам сталіцы. Пасля маштабнай рэканструкцыі па вул. Старавіленскай, 87 адчыніў дзверы абноўлены офіс продажаў «Белтэлекам».

Эдуард Белакурскі, дырэктар філіяла «МГТС» РУП «Белтэлекам»:

– Сталічны рынак паслуг – самы дынамічны ў краіне. Мінск пастаянна развіваецца, і мы абавязаны адпавядаць яго тэмпу! Наша каманда прыклала максімум намаганняў, каб новы офіс продажаў адпавядаў усім сучасным стандартам.

Сімвалічную стужачку на ўрачыстай цырымоніі перарэзалі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Аляксандр Шчаковіч і дырэктар філіяла «МГТС» Эдуард Белакурскі.

Абноўлены офіс стаў увасабленнем сучасных падыходаў да кліенцкага сэрвісу. У стыльнай шматфункцыянальнай лакацыі «Белтэлекам» аб’яднаў тэхналагічнасць, камфорт і даступнасць. Асаблівая ўвага нададзена стварэнню безбар’ернага асяроддзя: новы офіс абсталяваны пандусам, тактыльнай і візуальнай навігацыяй, а таксама сістэмай гукавога апавяшчэння.

Прынцып «аднаго акна» і электронная чарга дазволяць аператыўна вырашыць любыя пытанні – ад кансультацыі да падключэння паслуг. У зоне дыягностыкі спецыялісты пратэстуюць абсталяванне і дапамогуць яго настроіць. Рэтэйл-пляцоўка прапануе шырокі асартымент тавараў у растэрміноўку. Дзіцячы куток і лаунж-зона са зручнай мэбляй і жывымі раслінамі пакінуць самыя прыемныя ўражанні ад наведвання новага офіса.

Адным з яркіх момантаў стала ўзнагароджанне першага абанента паслугі «Відэадамафон», які атрымаў падарунак у знак удзячнасці за давер да кампаніі.

Святочны настрой падарылі і прыемныя бонусы: у дзень адкрыцця першыя наведвальнікі атрымалі сувеніры, а пакупнікоў, якія аформілі тэхніку ў растэрміноўку, чакалі бесправадныя навушнікі.

Адкрыйце свет камфорту і тэхналогій разам з «Белтэлекам»!

 Больш фота з адкрыцця – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе самых цікавых навін!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/lichbavy-kamfort-i-bezbarernae-asyaroddze-beltelekam-adkryu-u-minsku-abnouleny-ofis-dlya