Графік «прамых тэлефонных ліній» у красавіку

Паважаныя абаненты Мінскай вобласці!

У красавіку «прамую тэлефонную лінію» правядуць:

2 красавіка – дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Шынкарэвіч Уладзімір Мікалаевіч.

30 красавіка - намеснік дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Іскрыцкі Дзмітрый Алегавіч.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (017) 500 14 05 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі кампаніі «Белтэлекам».

Графік «прамых тэлефонных ліній» кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" у разрэзе раёнаў можна даведацца тут.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-krasaviku