Лічбавая бяспека для дзяцей і падлеткаў: «Белтэлекам» прыняў удзел у прэс-канферэнцыі БЕЛТА

28 мая ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася экспертная сустрэча, прысвечаная бяспецы дзяцей і падлеткаў у лічбавай прасторы. Удзельнікі абмеркавалі пытанні супрацьдзеяння  кіберпагрозам і фарміравання камфортнага анлайн-асяроддзя для падрастаючага пакалення.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і летніх канікул тэма лічбавай бяспекі становіцца асабліва актуальнай. З надыходам лета ў школьнікаў з’яўляецца больш свабоднага часу, які яны часта праводзяць у інтэрнэце. Але разам з бязмежнымі магчымасцямі для абучэння і развіцця лічбавы свет таксама стварае і пэўныя рызыкі.

Лічбавая граматнасць сёння – неад’емная частка сучаснай культуры, – адзначыла ў ходзе выступлення начальнік аддзела стратэгічнага маркетынгу «Белтэлекама» Вольга Суданава. – «Белтэлекам» прапануе даступныя рашэнні, якія дапамогуць бацькам зрабіць знаходжанне дзяцей у Сетцы больш усвядомленым і абароненым.

Для вырашэння гэтых задач кампанія развівае шэраг зручных сэрвісаў. «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» дазваляе кантраляваць дзеянні дзяцей на лічбавых прыладах, вызначаць месцазнаходжанне дзіцяці, блакіраваць непажаданы кантэнт і абмежаваць час выкарыстання гаджэтаў. «Бяспечны інтэрнэт» на базе прадуктаў PRO32 і Kaspersky абароніць прылады ад шкодных праграм і фішынгу. «Відэакантроль» дае магчымасць дыстанцыйна даглядаць дзяцей з дапамогай зручнага прыкладання.

У Беларусі пабудавана комплексная сістэма мер па забеспячэнні бяспекі непаўналетніх у лічбавай прасторы. Каардынуе гэтую работу Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў засяроджана на прафілактыцы правапарушэнняў. Тэхнічны бок пытання курыруе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Аб правілах бяспечных паводзін у лічбавай прасторы, супрацьдзеянні пагрозам і фарміраванні камфортнага анлайн-асяроддзя на прэс-канферэнцыі таксама расказалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства ўнутраных спраў.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/lichbavaya-byaspeka-dlya-dzyacey-i-padletkau-beltelekam-prynyau-udzel-u-pres-kanferencyi