Рэгіянальнае супрацоўніцтва: «Белтэлекам» прыняў удзел у мерапрыемствах РСС

4–5 чэрвеня ў г. Санкт-Пецярбургу прадстаўнікі РУП «Белтэлекам» прынялі ўдзел у мерапрыемствах Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі. Дэлегацыю кампаніі ўзначаліў генеральны дырэктар Аляксандр Кенда.

4 чэрвеня адбылося 01/49-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па рэгуляванні тэлекамунікацый і Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС. З прывітаннем да ўдзельнікаў звярнуўся Старшыня Савета аператараў, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда:

– Сёння мы абмяркуем ключавыя пытанні развіцця тэлекамунікацыйнай галіны нашых дзяржаў. У парадку дня – актуальныя тэмы, якія тычацца барацьбы з махлярствам на сетках электрасувязі, развіцця нацыянальных тарыфаў у роўмінгу, укаранення перадавых тэхналогій, а таксама развіцця інфраструктуры, ШІ, ЦАД і інш. Гэтыя напрамкі вызначаюць будучыню галіны і патрабуюць кансалідаваных намаганняў усіх удзельнікаў рынку.

Ключавыя тэмы парадку дня:

  • барацьба з махлярствам у сферы электрасувязі;
  • тарыфы на паслугі сувязі ў роўмінгу;
  • трансгранічныя інфраструктурныя праекты;
  • развіццё ШІ і ЦАД;
  • перспектывы ўкаранення 5G і 6G у краінах рэгіёна;
  • вытворчасць тэлекамунікацыйнага абсталявання;
  • кібербяспека і мадэлі пагроз.

Пасяджэнне традыцыйна стала пляцоўкай для абмену вопытам і выпрацоўкі сумесных рашэнняў па развіццю тэлекамунікацыйнай галіны ў рэгіёне.

5 чэрвеня пад старшынствам Міністра лічбавых тэхналогій Рэспублікі Узбекістан Шэрзода Шарматава адбылося 65/32-е пасяджэнне Савета РСС і Каардынацыйнага савета СНД пры РСС. Дэлегацыю Адміністрацыі сувязі Беларусі ўзначаліў Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.

Ключавыя тэмы пасяджэння:
падрыхтоўка да Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ 2026 года ў горадзе Доха (Катар);

развіццё сістэм сувязі на негеастацыянарных арбітах;

стварэнне Рэгіянальнага Фонду развіцця суверэннай лічбавай прасторы РСС;

пытанні міждзяржаўнага роўмінгу ў краінах РСС / СНД;

развіццё IT-паркаў і стартапаў у рэгіёне;

прымяненне Штучнага інтэлекту і стварэнне рэгіянальнага экспертнага савета па ШІ.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням і тэхналагічнага развіцця рэгіёну. Удзельнікі абмеркавалі ініцыятывы па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфармацыйных тэхналогій, адобрылі шэраг значных дакументаў.

Наступная сустрэча экспертаў запланавана на верасень 2026 года ў Душанбэ (Таджыкістан).

Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі створана 17 снежня 1991 г. у г.Маскве Адміністрацыямі сувязі 11 краін з мэтай супрацоўніцтва і правядзення ўзгодненых дзеянняў гэтых дзяржаў у галіне электрычнай і паштовай сувязі. РСС з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі, мае статус наглядальніка ў Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветным паштовым саюзе, а таксама ўзаемадзейнічае з іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі. Вышэйшымі органамі РСС з’яўляюцца Савет кіраўнікоў адміністрацый сувязі РСС і Каардынацыйная рада дзяржаў-удзельнікаў СНД па інфарматызацыі пры РСС.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/regiyanalnae-supracounictva-beltelekam-prynyau-udzel-u-merapryemstvakh-rss