«Славім імя тваё, Беларусь!»: фестываль мастацтваў аб’яднаў таленавітых сувязістаў

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на сцэне Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП «Белтэлекам» прайшоў фінал рэспубліканскага галіновага патрыятычнага фестывалю мастацтваў «Славім імя тваё, Беларусь!». Маштабная падзея сабрала прадстаўнікоў усіх арганізацый сферы ІКТ, аб’яднаных імкненнем выказаць сваю любоў да Радзімы праз творчасць.

Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі: «Мы закладваем новую добрую традыцыю, якая, упэўнены, будзе жыць і развівацца: аб’ядноўваць таленавітых людзей вакол галоўных каштоўнасцяў - любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі і гордасці за яе дасягненні. Фестываль праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і гэта надае яму асаблівы, высокі сэнс».

Урачыстая сустрэча аб’яднала больш за 80 удзельнікаў і стала сапраўдным сімвалам згуртаванасці работнікаў сувязі. Асаблівае захапленне выклікалі выступлення каманды «Белтэлекам»: 25 таленавітых супрацоўнікаў прадставілі на суд журы свае творчыя нумары. Гледачы ўбачылі праніклівыя паэтычныя чытанні, вакальныя кампазіцыі, тэатральныя пастаноўкі і віртуозныя інструментальныя нумары. Кожнае выйсце на сцэну было напоўнена гордасцю за родную Беларусь і шчырым патрыятызмам.

Фестываль запомніцца ўсім гасцям і ўдзельнікам душэўнай і па-сапраўднаму творчай атмасферай. Такія ініцыятывы дапамагаюць не толькі раскрыць творчы патэнцыял супрацоўнікаў, але і ўмацаваць прафесійныя і сяброўскія сувязі паміж калегамі.

Кіраўніцтва галіны і журы высока ацанілі падрыхтоўку ўдзельнікаў. Як было адзначана, такія праекты - важная частка ідэалагічнай работы, якая дапамагае фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўмацоўваць сувязь пакаленняў.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/slavim-imya-tvayo-belarus-festyval-mastactvau-abyadnau-talenavitykh-suvyazistau