Графік прамых тэлефонных ліній у ліпені

Паважаныя абаненты!

У ліпені 2026 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 4 ліпеня – намеснік Генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Заліўка Андрэй Аляксандравіч;
  • 11 ліпеня – намеснік Генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч;
  • 18 ліпеня – дырэктар філіяла «Мiнская гарадская тэлефонная сетка» Белакурскі Эдуард Анатольевіч;
  • 25 ліпеня – намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевiч Андрэй Рамуальдавіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-lipeni-0