ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ!

Працягваем знаёміць вас з цудоўнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла «Белтэлекам».

Сёння наша гераіня - Марыя Шабуцкая, спецыяліст па продажах Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі. У галіне сувязі Марыя працуе з 1992 года, а яе шлях у "Белтэлекаме" пачаўся з душэўнай місіі - дастаўкі тэлеграм.

«Мне вельмі падабалася прыносіць людзям добрыя навіны і віншаванні, - успамінае Марыя. У нашым невялікім мястэчку ўсё ведалі адзін аднаго, і кожная сустрэча была цёплай. Гэты досвед навучыў мяне галоўнаму — слухаць і разумець людзей, што вельмі дапамагае зараз у продажах».

Сям'я і захапленні:
Для Марыі сям'я заўсёды на першым месцы. Яна кахаючая жонка, мама дарослай дачкі і клапатлівая дачка, якая ва ўсім падтрымлівае састарэлых бацькоў. У вольны час Марыя разам з мужам даглядае цяпліцу. А яшчэ яны любяць лясныя прагулкі: муж адказвае за збор грыбоў, а Марыя - за саспелыя, духмяныя ягады.

Ганарымся, што ў нашай камандзе працуюць такія адданыя справе, шчырыя і душэўныя жанчыны!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/god-belaruskay-zhanchyny-12