Акцыя «Двайная выгада» ад «Белтэлекам» і МТС працягваецца да канца года!

«Белтэлекам» і МТС працягваюць сумесную акцыю на пакеты паслуг і мабільную сувязь. Цяпер падключыцца на выгадных умовах можна да 31 снежня 2026 года. З 1 ліпеня да спісу гарадоў, у якіх дзейнічае выгадная прапанова, далучыўся Барысаў. Геаграфія актыўна пашыраецца і ўжо ахапіла 25 гарадоў па ўсёй краіне. Такім чынам, яшчэ больш жыхароў Беларусі змогуць ацаніць перавагі высакахуткасных пакетаў «ЯСНА» і безлімітнай мабільнай сувязі на выдатных умовах.

Акцыя дзейнічае ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Гомелі, Рэчыцы, Светлагорску, Жлобіне, Мазыры, Пінску, Наваполацку, Рагачове, Калінкавічах, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Дзяржынску, Горках, Асіповічах, Полацку, Оршы і Барысаве.

Усе новыя абаненты пры падключэнні пакетаў паслуг лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю інтэрнэту ад 200 Мбіт/с і вышэй змогуць атрымаць 50-працэнтную зніжку на пакет «ЯСНА» і дзве SIM-карты МТС на тарыфным плане «Безлімітышча PRO» з абаненцкай платай ад 0 рублёў у першы год*.

Каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна пакінуць заяўку на сайце або звярнуцца ў офіс продажаў «Белтэлекам»: супрацоўнікі аформяць дагавор, у тым ліку і на SIM-карты МТС.

 *Усе падрабязнасці і ўмовы правядзення акцыі можна даведацца на сайце або па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/akcyya-dvaynaya-vygada-ad-beltelekam-i-mts-pracyagvaecca-da-kanca-goda