У Беларусі праходзіць антынікацінавая акцыя

З 16 лістапада па 6 снежня 2026 года па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная антынікацінавая акцыя.

Мэта акцыі – прафілактыка захворванняў, яікя звязаны са спажываннем тытунёвай і нікаціназмяшчальнай прадукцыі, інфармавання насельніцтва пра шкоду для здароўя, які наносіць яе спажыванне, пра спосабы адмовы ад курэння, пра альтэрнатыву курэнню – здаровы лад жыцця і стварэнне бяздымных прастораў.

У перыяд акцыі па ўсёй краіне арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя актуальным праблемам прафілактыкі спажывання тытунёвых і нікаціназмяшчальных вырабаў.

«Белтэлекам» падтрымлівае гэтую ініцыятыву і заклікае кожнага задумацца пра сваю будучыню. Адмова ад курэння – гэта не проста крок да ўласнага дабрабыту, але і вялікі ўклад у здароўе вашых блізкіх.

Кідайце курыць! Беражыце сябе і сваіх родных!

photo_2026-11-20_10-03-53


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-belarusi-prakhodzic-antynikacinavaya-akcyya