Інтэрнэт-крама shop.beltelecom.by аднавіла працу

Паважаныя абаненты!

Інтэрнэт-крама shop.beltelecom.by зноў даступна пасля правядзення тэхнічных работ. Вы можаце вывучаць асартымент, выбіраць і заказваць тэхніку анлайн у любы зручны час!

У каталогу прадстаўлена больш за 60 таварных груп: ад смартфонаў і ноўтбукаў да буйнай бытавой тэхнікі. Тут можна знайсці прылады для дому, гаджэты для працы і адпачынку, а таксама падабраць карысны падарунак да шматлікіх зімовых свят.

З фірменнай растэрміноўкай да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу вашы пакупкі будуць даступнымі і камфортнымі. Заказ можна аформіць з дастаўкай або забраць самастойна ў адным з больш за 150 офісаў продажаў па ўсёй краіне.

Новы год ужо набліжаецца ‒ самы час нагледзець падарункі для родных і сяброў. Заходзьце на shop.beltelecom.by, выбірайце, параўноўвайце і набывайце тэхніку з задавальненнем!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/internet-krama-shopbeltelecomby-adnavila-pracu