Evika! пашыраецца: у лістападзе адкрыліся 20 новых электразарадных станцый
«Белтэлекам» працягвае актыўна развіваць сетку электразарадных станцый Evika! У лістападзе да яе дабавіліся 20 новых аб’ектаў ‒ зараз па ўсёй краіне працуе ўжо больш за 370 ЭЗС Evika!
Новыя лакацыі з’явіліся ў чатырох абласцях: 3 станцыі адкрыліся ў Мінскай вобласці, 4 ‒ у Брэсцкай, 7 ‒ у Віцебскай і 6 ‒ у Магілёўскай.
Зарадная інфраструктура Evika! развіваецца пераважна ў жылых раёнах, побач з офісамі і бізнес-цэнтрамі. Кожная станцыя знаходзіцца пад кругласутачным відэакантролем, што дапамагае забяспечваць дадатковую бяспеку і камфорт.
Са з’яўленнем новых адрасоў уладальнікі электракараў змогуць хутчэй знаходзіць зручныя месцы для падзарадкі і эканоміць свой час. Даведацца пра размяшчэнне бліжэйшай станцыі і пракласці да яе маршрут можна ў мабільным дадатку або з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце evika.by.
Імклівы рост колькасці электрамабіляў у Беларусі задае высокі тэмп інфраструктурным праектам. Evika! трымаецца гэтага трэнду, працягваючы ўпэўнена расці і робячы зарадную інфраструктуру яшчэ больш даступнай для ўладальнікаў электрамабіляў.