Ёсць чым падзяліцца, у нас чарговыя ўзнагароды

Да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, у трэцюю суботу мая ў Віцебскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам ветэранаў фізкультурнага руху, спартсменаў і прафактываў горада.

У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога прафсаюзнага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў 2022 годзе.

Сярод прафсаюзных арганізацый, якія выходзяць на рэспубліканскія камітэты галіновых прафсаюзаў, першасная прафсаюзная арганізацыя Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" заняла ганаровае 2-е месца.

Віншуем, так трымаць!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/965966