22 чэрвеня сувязісты ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне

Сёння, 22 чэрвеня, роўна ў 4 гадзіны раніцы, на Буйніцкім полі ў Магілёўскім раёне і ля помніка ахвярам фашызму ў горадзе Асіповічы прайшлі мітынгі ў памяць Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Роўна 82 гады таму пачалася страшная трагедыя для народаў СССР. Перамога над ворагам дасталася цаной вялікіх ахвяр і незаменных страт. І сёння святы абавязак кожнага - памятаць аб гэтых падзеях.

У мітынгах прынялі ўдзел кіраўніцтва, прафактыў і работнікі галаўнога падраздзялення Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам", Магілёўскага вузла электрасувязі, Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі. Мы памятаем!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/966433