Падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу"

У мінулую пятніцу завяршыўся абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу»!

Падведзены вынікі конкурсу, на працягу якога ўдзельнікі конкурсу выконвалі наступныя заданні:

- праверка тэарэтычных ведаў па пытаннях эксплуатацыі;

- мантаж умоўнага ўчастка абаненцкай лініі на аптычных і медных кабелях, падключэнне паслуг электрасувязі;

- вымярэнне аптычных і электрычных параметраў кабеля;

- экзамен па кіраванні аўтамабілем;

- пошук участку трасы і вызначэнне глыбіні залягання.

Прадстаўляем паводле ацэнак журы тройку лідэраў:

1 месца: каманда Пухавіцкага ЗУЭС

2 месца: каманда Маладзечанскага ЗУЭС

3 месца: каманда Барысаўскага ЗУЭС

Дзякуем усім канкурсантам за іх удзел і выдатную працу, якую яны прадэманстравалі падчас конкурсу.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/967338