Міністр сувязі і інфарматызацыі РБ правядзе прыём грамадзян у Чэрвені

26 верасня 2023 года ў Чэрвеньскім раённым выканаўчым камітэце з 10.00 да 11.00 прыём грамадзян і "прамую тэлефонную лінію" па тэлефоне          8 (01714) 26-0-58 правядзе Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ШУЛЬГАН Канстанцін Канстанцінавіч.

Месца прыёму: г. Чэрвень, плошча Свабоды, 1, каб. 51 (зала паседжанняў Чэрвеньскага райвыканкама).

Жыхары раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (паштовай і электрасувязі) і лічбавага развіцця.

Папярэдні запіс: па 22 верасня 2023 г. (уключна) па тэлефоне 8(01714) 22-3-24, з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 16.30.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/967921