Урачыстае адкрыццё абласнога клуба "Шчасце", утворанага па ініцыятыве грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», адбылося ў канцэртнай зале «Віцебск»

Клуб створаны з мэтай садзейнічання ўмацаванню інстытута традыцыйнай сям'і, падтрымкі мацярынства і дзяцінства. Да гэтай працы лідары жаночага руху вобласці заклікалі ўключыцца мужчын, разлічваючы на падтрымку сваёй ініцыятывы.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Навіцкая ўрачыста ўручыла пасведчанне ганаровага ўдзельніка Віцебскага абласнога клуба " Шчасце" дырэктару Віцебскага філіяла РУП" Белтэлекам " Дзмітрыю Казаку, аднаму з вядомых у вобласці прадстаўнікоў моцнага полу, якія падстаўляюць плячо саюзу жанчын.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/968688