16 лістапада - Сусветны дзень некурэння!
Штогод кожны трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце праводзіцца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў».
Да гэтай падзеі прымеркавана рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя, накіраваная на прафілактыку тытунекурэння, як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь вядзе пастаянную мэтанакіраваную работу па прафілактыцы спажывання тытунёвых вырабаў і хвароб, прычынна звязаных з тытунекурэннем. Гэта - і заканадаўчыя ініцыятывы, і інфармацыйна-адукацыйная праца з насельніцтвам, і дапамога ў адмове ад курэння.
Дадатковыя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы размешчаны на інтэрнет-сайце ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!