Срэбра! Каманда "Белтэлекама" заняла другое месца на міжнародным чэмпіянаце " Хайтэк-2023"

У Екацярынбургу завяршыўся Міжнародны чэмпіянат высокатэхналагічных прафесій "Хайтек-2023". З 13 па 17 лістапада каля тысячы канкурсантаў і экспертаў змагаліся за перамогу ў 35 спаборніцкіх кампетэнцыях. У дзясяты раз пляцоўка конкурсу аб'яднала зваршчыкаў, электрамантажнікаў, тэхнікаў і іншых спецыялістаў.
Каманда "Белтэлекама" заняла 2-е месца ў намінацыі «Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВОЛП» Тэхнічныя спецыялісты Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " Уладзіслаў Багалідаў і Аляксей Харлампенка паспяхова справіліся з некалькімі этапамі спаборніцтваў і пацвердзілі статус прафесіяналаў найвышэйшага ўзроўню. Найбліжэйшым супернікам "Белтэлекама" стала каманда "Растэлекам", якая заняла 1-е месца.
Спаборніцкая частка чэмпіянату была максімальна адаптаваная да рэальных вытворчых умоў – усе практычныя заданні конкурсу грунтаваліся на запытах прадпрыемстваў. Напрыклад, удзельнікам патрабавалася на хуткасць пракласці оптавалакновыя лініі рознай складанасці, знайсці і ліквідаваць пашкоджанні кабеля і выканаць шмат іншых задач.
"Белтэлекам" на працягу шэрагу гадоў дэманструе на чэмпіянаце годныя вынікі. Так, летась і некалькі гадоў запар наша зборная займала другое месца, а ў 2018-м – трэцяе. Гэта пацвярджае высокі ўзровень прафесіяналізму і тэхнічных навыкаў нашых удзельнікаў, а таксама іх здольнасць працаваць у камандзе і вырашаць складаныя задачы. Капітан зборнай, вядучы інжынер упраўлення эксплуатацыі сістэм і сетак электрасувязі РУП «Белтэлекам» Уладзімір Шайбак адзначыў, што хлопцы сур'ёзна рыхтаваліся да конкурсу, таму былі ўпэўненыя ў сваіх сілах і выступілі паспяхова. Удзел у чэмпіянаце даў новы вопыт, які будзе прымяняцца ў вытворчых працэсах на прадпрыемстве.
Віншуем каманду "Белтэлекама" з годным вынікам і жадаем новых прафесійных перамог. Ганарымся майстэрствам!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/969104