Калі за акном ціха падае снег...

Калі за акном ціха падае снег, а па хаце разліваецца цеплыня ад іглічных галінак, якія дагараюць у каміне, за святочным сталом збіраюцца людзі, якія дораць адзін аднаму ўвагу і пяшчоту - надыходзіць калядная пара. Навагоднія святы - гэта час казкі і маленькіх цудаў.

Для кожнага з нас гэтае свята ўяўляе адмысловую каштоўнасць. Але галоўнае, што нас усіх аб'ядноўвае - гэта магчымасць сабрацца ў цёплым сямейным коле, успомніць усё самае лепшае, што было ў адыходзячым годзе, пажадаць сваім родным, блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і поспеху ва ўсіх пачынаннях у наступным годзе.

У першых чыслах снежня ўжо паўсюль адчуваецца атмасфера зімовай таямніцы. Змяняюцца вітрыны магазінаў, у гарадах з'яўляюцца прыбраныя пухнатыя прыгажуні.
Будынкі сэрвісных цэнтраў "Белтэлекам" унутры і звонку "заварочваюць" у святочную навагоднюю ілюмінацыю і "асыпаюць" калядным настроем. Ці ледзь хтосьці ў сілах мінуць нашых будынкаў і не зрабіць памятнага здымка.

Дык давайце будзем знаёміцца!

Сёння мы прадстаўляем вам будынак сэрвіснага цэнтра "Белтэлекам" у Гродне, у якім размешчаны і цэх продажу паслуг Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі!
Будынак размешчаны ў цэнтры горада па вуліцы Тэлеграфная 24. Дом пад нумарам 24 быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. У сярэдзіне 20-х гадоў ХХ стагоддзя тут знаходзіўся афіцэрскі клуб камандавання вайсковай акругі. З паваенных гадоў у будынку працуюць тэлеграф і службы сувязі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/969460