У Магілёве пройдзе аўкцыён па здачы ў арэнду нерухомай маёмасці "Белтэлекам"
Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» прапануе да здачы ў арэнду маёмасць, размешчаную па вул. Якубоўскага, 19-65 у г. Магілёве. Маёмасць здаецца ў арэнду па выніках правядзення адкрытага аўкцыёну па продажы права заключэння дагавора арэнды нерухомай маёмасці.
Аўкцыён адбудзецца 4 студзеня 2024 года ў 11.00 па адрасе: 212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 12, канферэнц-зала. На аўкцыёне выстаўляецца права заключэння дагавора арэнды.
Памяшканні знаходзяцца на 1-ым паверсе ў ізаляваным памяшканні агульнай плошчай 43, 7 кв.м. Здаюцца ў арэнду двума лотамі:
- 24,6 кв.м. 3,0 (каэфіцыент) 6,15 (пачатковая цана лота) 6,15 (памер задатку);
- 19,1 кв.м. 3,0 (каэфіцыент) 6,15 (пачатковая цана лота) 6,15 (памер задатку).
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 8 (0222) 29 21 33, 8 (029) 336 60 17.