У Магілёве прайшоў аўтапарад з удзелам арганізацый горада

23 снежня па вуліцах Магілёва пракаціўся навагодні аўтапарад "За рулём Дзед Мароз". Святочная калона сабрала амаль 80 машын, упрыгожаных навагоднімі ўбраннямі ад розных прадпыемтсваў горада.

Аўтапарад з кожным годам не страчвае актуальнасці. У гэтым упэўнены як яго ўдзельнікі, так і жыхары горада, якія разам з дзецьмі дашлі паглядзець на незвычайныя машыны. Дзівіцца тут было чаму - кожны ўдзельнік праявіў сваю творчасць, крэатыў і арыгінальнасць. І вадзіцелі, і пасажыры прыбраліся ў тэматычныя навагоднія касцюмы. Усе навокал напоўніліся святочнай атмасферай і пазітыўным настроем.

У аўтапарадзе прынялі работнікі Магілёўскага філіла "Белтэлекам". Святочна ўпрыгожаная газэль, дзед мароз і снягурка былі рады падарыць усім добры настрой.

З надыходзячым Новым годам!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/969809