Прайшла сустрэча працоўнага калектыву Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабавай Ганнай Мікалаеўнай

9 лютага 2024 года ў ходзе сустрэчы з працоўным калектывам Баранавічскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна наведала сэрвісны цэнтр, азнаёмілася з арганізацыяй абслугоўвання кліентаў у сэрвісным цэнтры і адносна новым для прадпрыемства сувязі напрамкам – рэалізацыяй тавараў у растэрміноўку. Шырокі асартыментны пералік сучаснай бытавой тэхнікі, перш за ўсё, тэлевізараў і бытавых памочнікаў – робатаў-пыласосаў, а таксама смартфонаў і іншай карыснай для кожнага спажыўца прадукцыі – з'яўляецца яшчэ адной падставай для кліентаў прыходзіць у сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» зноў і зноў, бо новая тэхніка з'яўляецца ў продажы кожны месяц, – заўважыла Ганна Мікалаеўна.
Прапанаваная ў растэрміноўку бытавая тэхніка цудоўна дапаўняе шматлікія паслугі, якія прадстаўляюцца нашым прадпрыемствам – лічыць начальнік занальнага вузла электрасувязі Цыуля Алег Аляксандравіч, – але і пра паслугі традыцыйнай тэлефоннай сувязі пакуль яшчэ рана забываць. Пра гэта нагадвае выдатная кампазіцыя з рарытэтным выкаваным тэлефонным апаратам на ўваходзе ў сэрвісны цэнтр.
Падчас сустрэчы была таксама паднятая тэма развіцця праекта «Мой горад» і стварэння парку высокіх тэхналогій у горадзе Баранавічы.
Напярэдадні важнага для нашай краіны мерапрыемства – правядзення 25 лютага Адзінага дня галасавання - Ганна Мікалаеўна пажадала калектывам сувязістаў упэўненага погляду ў будучыню, дасягнення ўсіх намечаных мэт, а для гэтага - адказнасці да ўдзелу ў выбарчым працэсе і цвёрдай грамадзянскай пазіцыі для кожнага.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/970387