Міністр сувязі і інфарматызацыі з рабочым візітам у Паставах
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведвае Пастаўскі раён.
Кіраўнік Мінсувязі сустрэўся з калектывам Пастаўскага ўчастка электрасувязі.
Ключавая тэма гутаркі
Адзіны дзень галасавання, які пройдзе ў рэспубліцы 25 лютага.
На парадку дня
- новаўвядзенні ў электаральнай кампаніі, графік працы выбарчых участкаў, магчымасць датэрміновага галасавання і інш.
- пазначана, што актуальная інфармацыя размяшчаецца на сайце Цэнтрвыбаркама: https://rec.gov.by/ru
Канстанцін Канстанцінавіч адзначыў, што ўдзел у маючых адбыцца выбарах - гэта права і абавязак кожнага грамадзяніна, зацікаўленага ў развіцці і ўмацаванні краіны.
У рамках візіту Міністр таксама наведаў сэрвісны цэнтр "Белтэлекам " і паштовае аддзяленне ў Паставах.