Гомельскі філіял прыняў удзел у акцыі #100ДнейДоОсвобожденияБеларуси
26 сакавіка пачынаецца зваротны адлік да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роўна праз 100 дзён наступіць галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці!
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёю мільёнаў людзей, разрабаваная і паўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс найвялікшы ўклад у перамогу над фашызмам - Свяшчэнная!
Старшыня ПА ГА "Беларускага саюза жанчын" Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Чумакова Святлана Генадзьеўна прыняла ўдзел у акцыі #100ДнейДоОсвобожденияБеларуси.
У рамках акцыі былі праведзены мерапрыемствы па прывядзенню ў парадак аб'екта памяці Вялікай Айчыннай вайны "Партызанская крынічка".
Мемарыяльны комплекс "Партызанская крынічка" знаходзіцца недалёка ад г. Гомеля, на месцы першапачатковага базавання партызанскага атрада "Бальшавік" у гады Вялікай Айчыннай вайны.
#100ДнейДоОсвобожденияБеларуси