"Прамая тэлефонная лінія" з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам"
9 жніўня з 10.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне 8 (0212) 37-20-53 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам" Дзмітрыем Анатольевічам Галашчовым па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.