Мінскі паўмарафон

8 верасня 2024 г.у сталіцы Рэспублікі Беларусь адбыўся Мінскі паўмарафон, які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў бягуноў.

Першы мінскі паўмарафон упершыню прайшоў у 2013 годзе. І цяпер гэта ўжо традыцыйная падзея, яркая, масавая і запамінальная. Сёлета ў паўмарафоне на дыстанцыях 21,1 км, 10,5 і 5 км па цэнтральных вуліцах сталіцы бегла больш за 20 тысяч удзельнікаў з 11 краін. Былі таксама арганізаваны карпаратыўныя эстафеты і сямейныя забегі.

Удзельнікаў паўмарафону павіталі старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў і Іван Ціхан - старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Прыняла ўдзел у мерапрыемстве і прадстаўнік Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам " - інжынер электрасувязі ЗЦКиОД Дар'я Плячко, пераадолеўшы дыстанцыю ў 10 км! Віншуем з дасягненнем!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/974493