Планавыя работы на сетцы перадачы даных, эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання

Увазе абанентаў!

У перыяд з 09:00 9 кастрычніка да 06:00 11 кастрычніка 2024г. будуць праводзіцца планавыя прафілактычныя работы на сетцы перадачы даных РУП "Белтэлекам".

11 кастрычніка 2024г. з 00.30 да 05.30 будуць праводзіцца планавыя прафілактычныя работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання на тэрыторыі Бялыніцкага, Крычаўскага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага, Горацкага і Асіповіцкага раёнаў.

Паведамляем, што названыя мерапрыемствы будуць выконвацца ў асноўным у начны час і закрануць нязначную частку задзейнічанага абсталявання. РУП "Белтэлекам" праводзіць аналагічныя прафілактычныя мерапрыемствы на рэгулярнай аснове. Яны накіраваны на падтрыманне стабільнай работы і павышэнне якасці паслуг нашым абанентам.

Даведкі па тэлефоне 123.

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/975201