СМИ О НАС/ В Докшицах завершена модернизация сетей электросвязи

Мінулы год для Докшыцкага ўчастка электрасувязі адзначаны многімі знамянальнымі падзеямі. Адна з самых галоўных – гэта поўная мадэрнізацыя сетак электрасувязі ў райцэнтры.
– Цяпер усе абаненты Белтэлекам у Докшыцах маюць магчымасць карыстацца інтэрнэтам высокай хуткасці, тэлебачаннем высокай выразнасці і паслугай відэакантролю, якая апошнім часам становіцца даволі папулярнай, – гаворыць начальнік арганізацыі Віктар Шаўцоў.
Работы па мадэрнізацыі электрасетак плануюцца ў наступным годзе ў раёне.
Працягваецца работа па ўкараненні паслугі “Мой горад”. Дадатак пастаянна папаўняецца новымі падпісчыкамі, у месяц зарэгістравана каля 5 тысяч праглядаў.

Сёння “Белтэлекам” стварае лічбавую экасістэму. Паслугі, праекты і тэхналогіі кампаніі робяць жыццё людзей больш камфортным, а бізнес больш эфектыўным.
Падрабязнее у газеце «Родныя Вытокi»: https://www.dokshitsy.by/2025/01/v-dokshicax-zavershena-modernizaciya-s…

НА ЗДЫМКУ: Віктар Шаўцоў і спецыяліст сэрвіснага цэнтра Белтэлекам Таццяна Глінская.


Source URL: https://beltelecom.by/node/976516