Адкрыццё дзіцячага гульнявога комплексу "ЯСНА" адбылося ў г. Кобрын
21 жніўня РУП «Белтэлекам» рэалізаваў чарговы праект па добраўпарадкаванні горада, усталяваўшы дзіцячы гульнявы комплекс у г.Кобрын.
У двары дома па вуліцы Пушкіна, 11а адбылося адкрыццё сучаснай дзіцячай гульнявой пляцоўкі. Падарунак маленькім жыхарам горада зроблены ў рамках маштабнай акцыі «Свята нашага двара» разам з «Ясна».
Мерапрыемства, арганізаванае кампаніяй «Белтэлекам», стварыла па-сапраўднаму святочную атмасферу для юных жыхароў і іх бацькоў. Для гасцей свята была падрыхтавана насычаная забаўляльная праграма: конкурсы, вясёлыя эстафеты і гульні з прафесійнымі аніматарамі ў касцюмах папулярных мультыплікацыйных герояў.
«Удзел у праектах, накіраваных на павышэнне якасці жыцця ў рэгіёнах Беларусі, з'яўляецца важнай часткай сацыяльнай палітыкі нашай кампаніі, - адзначыў начальнік Кобрынскага ЗВЭС Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Сяргей Гембицкий. - Мы ўпэўненыя, што новая, сучасная і бяспечная пляцоўка стане любімым месцам для актыўнага адпачынку і гульняў на доўгія гады».
РУП «Белтэлекам» застаецца надзейным партнёрам у стварэнні камфортнага гарадскога асяроддзя і працягвае рэалізацыю сацыяльна значных ініцыятыў па ўсёй краіне.