Форум «ДУМАЙ! РАЗВІВАЙСЯ! ДЗЕЙНИЧАЙ!»
З 12 па 14 лістапада ў Мінску праходзіць Навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны моладзевы форум арганізацый сувязі. Больш за 100 маладых спецыялістаў з галіны сувязі і ІКТ са ўсёй краіны сабраліся разам для абмену вопытам і генерацыі новых ідэй.
Мерапрыемства стартавала пад дынамічным дэвізам «ДУМАЙ! РАЗВІВАЙСЯ! ДЗЕЙНИЧАЙ!», які задаў тон усёй далейшай працы. Праграма форуму абяцае быць вельмі насычанай і разнастайнай, прапаноўваючы ўдзельнікам унікальныя магчымасці для прафесійнага і асабістага росту.
«Удзел у такім форуме — гэта выдатная магчымасць не толькі пераняць лепшы вопыт у калег, але і заявіць пра сябе, свае праекты і ідэі. Мы спадзяемся, што веды і энергія, атрыманыя тут, дапамогуць нам рэалізаваць новыя карысныя ініцыятывы ў нашым філіяле», — падзялілася чаканнямі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Брэсцкага філіяла Ганна Лукашэвіч.
Форум «ДУМАЙ! РАЗВІВАЙСЯ! ДЗЕЙНИЧАЙ!» стане для маладых спецыялістаў Брэсцкага філіяла магутным імпульсам для далейшай прадуктыўнай працы і актыўнага ўдзелу ў жыцці калектыву.