Дырэктар Віцебскага філіяла" Белтэлекам" - удзельнік фотавыставы " Сіла. Надзейнасьць. Адказнасць"!

Словазлучэнне "сапраўдны мужчына " праходзіць праз сусветную гісторыю яшчэ з часоў Старажытнай Элады.
Але што ж сёння ўкладваем мы ў гэтае паняцце?
Што такое мужнасць? Мужчына, які ў любых умовах трымае слова, праяўляе мужнасць. Мужчынам, які насуперак усяму пераадольвае страх, кіруе мужнасць.
Мужчына, гатовы жыццё сваё пакласці " за бліжняга свая", здзяйсняе святы подзвіг любові і мужнасці.

Менавіта такімі ў паўсядзённым жыцці, ведаем мы герояў гэтай фотавыставы.
Сапраўдны мужчына неахвотна дзеліцца эмоцыямі. Але, аўтару фотавыставы Таццяне Лабацкай атрымалася злавіць - у выразе вачэй, у полуулыбках, у строгасці – гісторыі лёсаў і характары герояў.

Кожная з 60 фотаздымкаў, прадстаўленых на выставе – гэта партрэт на фоне часу, героі не проста паўстаюць у вобразах пачатку мінулага стагоддзя, але і кожны з іх творыць гісторыю Віцебшчыны сёння.

Дырэктар Віцебскага філіяла" Белтэлекам " Дзмітрый Казак - яркі прыклад мужнасці, сілы і надзейнасці, і як мужчына, і як дырэктар тэлекамунікацыйнай кампаніі ў рэгіёне.

Выстава - гэта ўдалая спроба Віцебскага абласнога краязнаўчага музея не толькі пазнаёміць горад з тымі, хто, безумоўна, заслугоўвае падзякі і гонару за сваю працу, але і захаваць твары гэтых людзей у фондах, тым самым працягваючы доўгі летапіс віцебскай гісторыі.

Фотавыстава прадстаўлена ў Ратушы (вул.Леніна, 36) з 25 лютага па 29 сакавіка 2026 года.

Падтрымайце лепшых мужчын рэгіёну!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/984274