Выключайце абсталяванне падчас навальніцы!

Паважаныя абаненты!
Нагадваем вам аб неабходнасці адключэння мадэмаў і ТБ-прыставак ад электрасеткі падчас навальніцы.

Навальніцы суправаджаюць магутныя электрычныя разрады, якія пры прамым уздзеянні на сеткі ўплываюць на працу тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Знаходзячыся дома падчас навальніцы, адключыце электраабсталяванне ад сеткі, зачыніце вокны і фортачкі.

Атрымаць кансультацыю можна па нумары 123 (званок бясплатны).


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/987090